Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Экспозиция "Этнография родного края"

Дата: 20 октября 2021 в 21:44, Обновлено 7 апреля в 16:12

Тут прадстаўлены прадметы хатняга абіходу, якімі карысталіся нашы продкі! Яны зроблены рукамі людзей, якія нарадзіліся, жылі і працавалі ў вёсцы Вышамір і яе ваколіцах. Збаны, гаршкі, прасы, маслабойкі, падковы, сякеры, дзежкі, элементы ткацкага станка, ільночасалка, лапці, начоўкі і многае іншае. Гэтым прадметам амаль столькі ж гадоў, колькі гісторыі самой вёсцы Вышамір! Кожны з гэтых экспанатаў прыйшоў у наш час з сівой даўніны. Мае, так сказаць, салідны, паважаны ўзрост! Прыемна, што да гэтай пары экспазіцыя часта дапаўняецца новымі экспанатамі. Напрыклад, у гэтым годзе ў музей адной мясцовай жыхаркай былі перададзены старадаўнія вагі! Крыху раней дапоўнілася экспазіцыя нажніцамі і цяслом.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на ручнікі! Усё жыццё беларусаў суправаджалася разнастайнымі абрадамі і традыцыямі, дзе цэнтральнае месца займаў ручнік. Нарадзілася дзіця – яго абціралі ручніком; хрысцілі – трымалі перад іконамі на ручніку; спраўлялі вяселле – маладыя станавіліся на ручнік; хлеб – галоўнае наша багацце  - падавалі толькі на ручніку. А колькі вераванняў закладвалася ў арнамент! Усе ручнікі Вышамірскага школьнага комплекснага музея былі зроблены рукамі мясцовых жанчын. Арнамент, вытканы і вышыты рукамі, носіць сваё сімвалічнае значэнне: падзяка Богу за сонца, просьбы аб добрым ураджаі і неабходным дожджычку, абарона ад нячыстай сілы і многае-многае іншае мог сімвалізаваць арнамент, зроблены з цеплынёй і шчырасцю ў сэрцы!

Падрабязней з прадметамі экспазіцыі можна пазнаёміцца падчас прагляду агляднага відэароліка “Этнаграфічная экспазіцыя школьнага музея”, а таксама пазнаёміўшыся з цыклам серый “Гісторыя аднаго музейнага прадмета”: Нажніцы”, “Цясло”, “Калыска”, “Бязмен”, “Каса ручная”, “Прас”, “Маслабойка”, “Ступа”, “Калодкі для абутку”, “Замок навясны”, “Керасінавая лямпа”, "Рубель", "Чаўнок", "Вышамірскі скарб" і іншыя.   

Конкурс чтецов и экскурсововдов. Самсонова Виталия - победитель

Экскурсіі ў школьным музеі праводзяць вучні. Адзін з самых актыўных 

Строкін Аляксандр

Карта "Тапонімы роднага краю"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.