Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Наши земляки, которыми гордимся

Дата: 17 августа 2018 в 21:01, Обновлено 22 ноября 2024 в 15:52
Автор: Гресь М. В.

Зайцаў Мікалай Васільевіч

Нарадзіўся ў 1932 г у в. Кузьмінкі Рэчыцкага раёна. Сваю працоўную дзейнасць пачаў на аб'яднанні «Рэчыцадрэў». Прайшоў шлях ад простага працаўніка да генеральнага дырэктара. 11 гадоў, з 1990 па 2002 гг,  працаваў намеснікам, а затым старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў. Узнагароджаны ордэнам «Знак Почёта» і медалямі. Мае званне «Ганаровага грамадзяніна горада Рэчыцы і Рэчыцкага раёна», якое яму было прысвоена ў 2003 годзе. Узнагароджаны шматлікімі ганаровымі граматамі, пахвальнымі лістамі, дыпломамі, пісьмамі падзякі.

Мікалай Васільевіч займае актыўную грамадзянскую пазіцыю, прымае ўдзел у грамадскім жыцці горада і раёна.

Сваімі вачамі ён бачыў Вялікую Айчынную вайну. Зараз ён плённа і самааддана займаецца пошукова-даследчымі работамі, накіраванымі на захаванне, аднаўленне і пошук месцаў воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, помнікаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Традыцыйнымі сталі грамадзянска-патрыятычныя акцыі пад яго кіраўніцвам. Акцыя «Аб Вялікай Айчыннай вайне, нашай памяці аб загінуўшых…» неаднарозова праводзілася на базе Вышамірскага сельскага выканаўчага камітэта, у нашай школе, у школьным краязнаўчым музеі…

Мікалай Васільевіч  - гэта заўсёды чаканы чалавек у сценах нашай школы і ў аг. Вышамір увогуле. Яго энтузіазмам і энергіяй зараджаюцца ўсе, хто знаходзіцца побач. Шчырасць, актыўнасць, упэўненнасць, дысцыплінаванасць, адказнасць і самаадданасць сваёй працы, сваёй ідэі – вось, што неабходна пераймаць у Мікалая Васільевіча!

Уладзімір Андрэевіч Пяшкун

Уладзімір Андрэевіч скончыў Вышамірскую школу ў 1964 годзе.

Да гэтага моманту яго зварот да школы, настаўнікаў цёплы і шчыра ветлівы. С цеплынёй ён гаворыць пра часы вучобы, успамінае сваіх настаўнікаў, памятае кожнага, расказвае розныя эпізоды звязаныя з іх імёнамі. Лісты, якія Уладзімір Андрэевіч зараз накіроўвае на Радзіму, прасякнуты сардэчнай цеплынёй і павагай да сваіх землякоў.

Уладзімір Андрэевіч, як і неабходна сапраўднаму мужчыне, прайшоў службу ў арміі. Яго службовая характарыстыка яскрава сведчыць аб тым, што ў гэтага чалавека сур’ёзная жыццёвая пазіцыя. За час праходжання службы ён праявіў сябе толькі з выдатнага боку. Быў дысцыплінаваным, працалюбівым, шчыра ставіўся да выканання сваіх абавязкаў. Нават, знешне быў прыкладам для астатніх воінаў. Характар яго ахарактарызавалі як спакойны, настойлівы, цярплівы, рашучы. Уладзімір Андрэевіч не толькі мужна пераносіў усе воінскія патрабаванні, але і на справядлівую крытыку рэагаваў правільна. Лічыўся ветлівым, мэтанакіраваным, ідэалагічна свядомым. Часта выступаў перад таварышамі на палітычных семінарах. Цікавіўся палітычнымі падзеямі ў краіне. 

Пасля службы ў арміі Уладзімір Андрэевіч змяніў некалькі месцаў працы. Зразумеўшы неабходнасць вышэйшай адукацыі, ён накіроўваецца на Далёкі Усход.

У 1977 годзе Уладзімір Андрэевіч скончыў сваю першую вышэйшую навучальную ўстанову – Далёкаўсходні палітэхнічны інстытут, па спецыяльнасці інжынер-электрык. Пачаў працаваць па спецыяльнасці. У 1980 годзе ён праходзіць уступные іспыты ва Універсітэт марксізму-ленінізму пры Прыморскім крайкаме КПСС на факультэт ідэалагічных кадраў. Скончыў установу адукацыі з выдатнымі адзнакамі.

Працавіты характар і імкненне да ведаў зноў штурхалі Уладзіміра Андрэевіча да новых рубяжоў! Ён з лёгкасцю вытрымлівае ўступныя экзамены ў Вышэйшую Акадэмію Дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі – інстытут павышэнне кваліфікацыі дзяржаўных служачых “Арганізацыя электрасецявога будаўніцтва”. Затым былі шматлікія курсы, звязанныя з прафесіяй Уладзіміра Андрэевіча: “Палітыка энергазберажэння”, “Энергазахаванне і Энергаэрудыт”, “Прававыя асновы Аховы Працы, прамысловая і пажарная бяспека”, “Ахова працы на прадпрыемствах энергетыкі” і інш. У 2006 годзе Уладзімір Андрэевіч скончыў Маскоўскі дзяржаўны горны ўніверсітэт, дзе абараніў дысертацыю на тэму: “Метады і алгарытмы выбару варыянтаў функцыяніравання рэгіянальных сістэм энергазберажэння”. Атрымаў ступень Акадэмі навук 14 красавіка 2006 года. У гэтым жа годзе скончыў Акадэмію праблем бяспекі, абароны і правапарадку г. Масквы. Усяго на рахунку Уладзіміра Андрэевіча 14 дыпломаў і падсведчанняў аб заканчэнні разнастайных навучальных устаноў.   

Сёння Пяшкун Уладзімір Андрэевіч з’яўляецца прэзідэнтам асацыацыі “Сацыяльная абарона ў энергетыцы”, саветнік Дзяржаўнай грамадзянскай службы Расійскай Федэрацыі 3 класа, Акадэмік акадэміі праблем абароны і правапарадку, член Міжнароднай Энергетычнай Акадэміі, кандыдат тэхнічных навук, супрацоўнік Інтэрполу ў званні генерал-маёр.

Уладзімір Андрэевіч не толькі адукаваны прафесіянал. Ён таксама выдатны сем’янін – мае трое дзяцей і пяцёра ўнукаў!

Негледзячы на тое, што зараз Уладзімір Андрэевіч жыве ў Расійскай Фэдэрацыі, ён часта наведваецца на малую радзіму (в. Сямёнаўка і Вышамір) і з радасцю сустракаецца са сваімі землякамі. Інтэлегентнасць, далікатнасць, саліднасць, годнасць, уласныя поспехі, ветлівасць і добрае пачуццё гумару гэтага чалавека вызывае сімпатыю не толькі ў людзей сталага ўзросту, але і сярод моладзі ў яго ёсць шмат паклоннікаў!

На малой радзіме яго памятаюць і з інтарэсам чакаюць новых звестак з г. Масквы – аб працоўных поспехах, навінах сям’і, новых пачынаннях і захапленнях.

Кротава Тамара Мікалаеўна

Тамара Николаевна свою педагогическую деятельность начала в Вышемирской средней школе. Вначале была вожатой, затем, окончив заочно исторический факультет,  стала учителем истории.

Все время работы в школе она посвящала любимому предмету и детям. Увлеченность историей стали для нее основным толчком для того, чтобы однажды организовать поисково-краеведческую деятельность на территории деревни Вышемир и ее окрестностей. Личный энтузиазм Тамары Николаевны и ее вера в то, что это необходимо подрастающим поколениям,  стали той основой, которая помогла начатому делу обрести вполне реальные и осязаемые рамки – в 1972 году был создан школьный краеведческий музей. Подключались и коллеги, и дети, и родители детей, и неравнодушные земляки. Тамара Николаевна вела активную переписку с родными погибших во времена Великой Отечественной войны  на территории Вышемирского сельского Совета, с другими музеями, архивами. Так, крупица за крупицей школьный музей пополнялся экспонатами и материалами.  За годы работы учителем Тамара Николаевна неоднократно награждалась различными грамотами райисполкома (в 1988, 1999, 2004 годах), облисполкома (в 1994 г).

Сейчас Тамара Николаевна на заслуженном отдыхе

Пешкун Ксения Васильевна

Пешкун Ксения Васильевна родилась в 1936 году в деревне Дятловка. Когда началась страшная Великая Отечественная война, ее маленькую девочку вместе с семьей вывезли в Германию, в узники к немецкому хозяину. Слава Богу, этот немец был не плохим человеком. Не бил, не обижал. Родителей назначили смотреть за коровником. Дети же занимались мелкими работами по дому. Им разрешали играть в игрушки. Когда пришли советские войска, всех узников вернули домой. Правда, отца Ксении Васильевны забрали по дороге домой на Урал, на лесосплав…

Вернулись в деревню. Хотя так трудно сказать – ничего от Дятловки не осталось. Смастерили своими руками полуземлянку, курень. Там и жили некоторое время. Школа в пяти километрах от дома. Но и ходить в нее уже просто не было физических сил. Трудились, чтобы выжить. Жали серпами жито, картофель собирали подгнивший, щавель искали по лугам… Когда вернулся отец, родилась еще одна сестренка. Построили хату. Всей семьей работали.

 В 20 лет Ксения Васильевна вышла замуж за работника стройбригады Василия. Сама устроилась в полеводческую бригаду. Детки пошли. Один за одним родилась дочь, сын, дочь. Погодки! Ксения Васильевна, когда вспоминает те времена, говорит, что было тогда ощущение, будто одного ребеночка растила, а не трое малышей! Чуть позже родилась четвертая доченька. Помогал растить внуков свёкра, а вот свекровь рано слегла. За ней тоже нужен был уход. Сейчас Ксения Васильевна и сама удивляется, как смогла пройти через все. В 5 утра вставала, хлеб пекла, кушать на весь день готовила, обстирывала, утюжила, в доме прибиралась, детей собирала и бежала на работу. А там,  какие только работы не выполняли! Зерно жали, снопы складывали, на машины бортовые грузили, везли, разгружали. Те снопы, что в поле оставались – укрывали от тумана. А ночью – надо зерно обмолачивать. Сноп каждый поднимали и через комбайн пропускали, зерно собирали, сушили, просевали... Пайки льна давали. В руках пряльник, серп, доска.  Шли по полю, лен поднимали, пока с него головки не начинали сыпаться. Как только начинал лен осыпаться – становились оббивать семена. На ферме работы всегда хватало. Навоз вилами в окошки кидали. Тут же соломку стелили, чтоб коровам сухо и чисто было. Потом навоз этот в машину с буртами грузили. В поле везли. Раскидывали. Картофель капали вручную: ряд свой занимали и гнали быстрее, чтоб больше сделать. Добросовестно. Честно. Даже не за плату. На совесть… Чуть позже выучилась Ксения Васильевна на осеменатора. Пару лет поработала в этой должности. Затем стала заведующей духановской фермы, которой сейчас уже нет…

 Вот так, от темна и до темна, всю свою жизнь работала Ксения Васильевна. После работы  спешила домой. По дороге щавеля успевала сорвать, чтоб деток борщиком свежим порадовать  с блинами.

Как дети росли, так только Бога просила, чтоб самостоятельными были, послушными. Нежностью и лаской с мужем воспитывали. Своим примером. Однажды только пришлось дубчиком припугнуть. Так за дело. Напугали родителей: взяли и пропали все вчетвером! Спрятались. Убежали в лес. Босиком. Вот только по следам и нашли. Помниться, муж покойный их, как ягняток, гнал веткой домой по огородам. А так больше никогда не расстраивали родителей. Видели, как тяжело жить, работать, детей растить. Между собой дружили, поддерживали друг друга. С малых лет к справедливости приучены были: работать – вместе, учиться – друг другу помогать, конфеты – только поровну! Выросли дети и все нашли свое признание в жизни, все устроились! Старшая дочь Людмила живет в аг. Вышемир и работает заместителем главного бухгалтера  КСУП «Фрунзе-Агро». Сын Михаил долгое время работал на ОАО «Речицадрев», а сейчас трудится столяром в Речицком государственном аграрном колледже. Дочь Татьяна трудится официантом в ресторане «Полесье» г. Речицы. Младшая дочь Валентина – бухгалтер Речицкого РАЙПО.   У всех детей свои семьи. К последнему году жизни у Ксении Васильевны уже было семеро внуков и шесть правнуков! За всех детей она переживала и обо всех думала: вот, сынок приехал – забор поправить, надо ему пирожков напечь; вот, внучок не хочет жениться, а пора бы уже; вот, правнучка младшенькая, 3 годика, хотя б не простудилась – дожди осенние начались… Не стало Ксении Васильевны в 2017 году, но память о таких добрых земляках должна оставаться с нами, нынеживущими

Прахарэнка Іван Дзянісавіч

Нарадзіўся 10 мая 1918 года ў в. Вышамір.

У 1939 г скончыў Гомельскі педагагічны інстытут.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1957 года працаваў старэйшым выкладчыкам, а затым намеснікам кафедры Мінскага вышэйшага інжэнернага зенітна-ракетнага вучылішча.

У 1967 годзе атрымаў званне доктара эканамічных навук, прафесара.

З 1977 года – ганаровы працаўнік Вышэйшай школы БССР. 

З 1977 года  - прафесар кафедры Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ.

Быў узнагароджаны 2-мя Ордэнамі Чырвонай Звязды, 2 Ордэнамі Айчыннай вайны 2 ступені, 30-ццю медалямі СССР і інш.

Ганаровы прафесар Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аўтар больш 150 навуковых прац па праблемам эканамічнай тэорыі і методыкі выкладання. Многія яго артыкулы друкаваліся ва ўсесаюзных часопісах і газетах.

Разам з сям'ёй жыў у г. Мінску.

 

1 2 3 4 5

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.