Картокая даведка:
У дадзенай экспазіцыі прадстаўлены прадметы з тыповай савецкай кватэры: гадзіннікі, настольная лямпа, прайгравальнік вінілавых пласцінак, пласцінкі, туш для вачэй, радыё, фотаапараты, відэакамера, дыяпраектар, дыяпазітывы, банкі для спіны, альбом з маркамі, савецкія грошы, карткі пакупнікоў, піянерскія гальштукі, савецкія газеты (напрыклад, нумар газеты “Іскра” ад 1900 года), кнігі, сшытак пратаколаў камсамольскіх пасяджэнняў, камсамольская пятачка і значок, тэлевізар і многае іншае. У дадзенай экспазіцыі можна азнаёміцца з відамі дакументаў, якімі карысталіся ў савецкія часы. Разгледзець, якімі карткамі разлічваліся ў магазінах у 1990-я гады. Для многіх сучасных дзяцей стане адкрыццём, што раней камп’ютары камплектаваліся дыскетамі, а фільмы глядзелі на касетах. Іх, дарэчы, таксама можна тут пабачыць. Ёсць у дадзенай экспазіцыі ручны магнітафон, з якім любілі бавіць час маладыя людзі ў 1980-1990-я гады. Усе прадметы экспазіцыі сабраны вучнямі, настаўнікамі і жыхарамі вёскі Вышамір. Калі нехта жадае правесці фотасесію ў савецкім стылі, калі ласка, запрашаем за рэквізітам!