Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Наши земляки, внесшие значительный вклад в развитие малой Родины

Дата: 20 октября 2018 в 16:33, Обновлено 22 ноября 2024 в 15:55

Караленка Антон Іосіфавіч

Нарадзіўся Антон Іосіфавіч у в. Новы Барсук. Падчас Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй хаваліся ў г.Рэчыца. Пасля вызвалення Рэчыцкага раёна Антон Іосіфавіч і яго сям’я пераехалі ў в. Духанаўку. Ужо там, у іх хаце, у 1944 годзе была адчынена пачатковая школа. Вельмі цяжкія былі ўмовы навучання. Не хапала паперы. Бывала, пісалі сокам свяклы…

Сямігадовую школу Антон Іосіфавіч скончыў у в.Вышамір. Пасля школы працаваў і паляводам, і жывёлаводам. У 1950 годзе па камсамольскай пуцёўцы прымаў удзел у будаўніцве цеплаэлектрастанцый. Заробку хапала толькі на хлеб і гарбату…

Служыў у арміі. Будучы камандзірам аддзялення, на працягу 3 гадоў будаваў ваенна-марскія аб’екты ў Севастопалі.

1954 г – вярнуўся ў родны калгас імя Сталіна (затым – калгас імя XXII з’езда КПСС). Працаваў у будаўнічай брыгадзе і вадзіцелем.

У 1960 годзе, у 29-гадовым узросце, Антон Іосіфавіч быў прызначаны намеснікам старшыні калгаса. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1963 годзе стаў старшынёй калгаса імя XXII з’езда КПСС. Займаў гэту пасаду 31 год. Падчас яго кіравання калгас зрабіў выдатныя крокі наперад: былі арганізаваны меліярацыйныя работы, павялічана колькасць ферм, з’явіўся  жывёлагадоўчы комплекс, дапаўняўся машынна-трактарны парк, была заасфальтавана дарога ад в. Маладуша да в. Ганчароўка, адбудаваны зернесховішчы на 10 тысяч тон, жылыя дамы, адміністратыўны будынак, баня і многае іншае! Калгас імя XXII з’езда КПСС нават меў свой уласны аэрадром, з якога выляталі сельскагаспадарчыя самалёты для апрацоўкі палёў. Падчас ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі Антон Іосіфавіч прымаў актыўны ўдзел, што потым адмоўна адбілася на яго здароўі…

Пра Караленку Антона Іосіфавіча з удзячнасцю гаварылі яго паслядоўнікі – кіраўнікі былога калгаса імя XXII з’езда КПСС (зараз КСУП “Фрунзэ-Агра”, які аб’яднаў калгас XXII з’езда КПСС і калгас імя Фрунзэ). Дзякуючы Антону Іосіфавічу ім у спадчыну дасталася гаспадарка з моцным фундаментам.

Доўгі час пасля выхаду на пенсійны адпачынак Антон Іосіфавіч актыўна займаўся грамадскай справай: быў дэпутатам Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў, Вышамірскага сельскага Савета, быў старшынёй ветэранскай арганізацыі філіала “Імя Фрунзэ” (былая назва гаспадаркі).

За добрасумленную працу Антон Іосіфавіч быў узнагароджаны медалямі “За трудовое отличие”, “Ветеран труда” і “За доблестный труд”, ордэнамі “Знак Почета” і “Трудовой Славы” 3 ступені, знакам ліквідатара аварыі на ЧАЭС, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, Гомельскага абласнога і Рэчыцкага выканаўчага камітэтаў, абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў.

Часта наведваў Вышамірскую школу, сустракаўся з дзецьмі на разнастайных святах, мітынгах, канцэртах. Быў выдатным мужам і бацькам дзвух дачок. Для жыхароў Вышаміра і навакольных вёсак быў яскравым прыкладам адказнага працаўніка, таленавітага прафесіянала, дабрачыннага чалавека. На жаль, зараз гэтага выбітнога чалавека ўжо няма сярод жывых. Аднак ён назаўсёды застаўся ў памяці землякоў і тых, каму пашанцавала быць з ім знаёмым пры жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.